Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Знойдзена і апазнана цела 14-га дзіцёнка, які загінуў у Карэліі


У Карэліі ратавальнікі знайшлі на Сямозеры цела 14-гадовага хлопчыка, які лічыўся зьніклым бязь вестак пасьля шторму 18 чэрвеня. Цела дзіцяці апазнанае.

18 чэрвеня 47 дзяцей і чацьвёра інструктараў на трох лодках патрапілі ў шторм на Сямозеры. Адна з лодак перакулілася. Выратавальная апэрацыя пачалася толькі праз 20 гадзін пасьля таго, што адбылося. Загінулі 14 падлеткаў.

Лягер "Парк-гатэль Сямозера», у якім адпачывалі дзеці, зачынены. Яго кіраўніцтва арыштавана. Пад хатні арышт зьмешчаны кіраўнік карэльскага Расспажыўнагляду.

Расьсьледаванне трагедыі працягваецца.

XS
SM
MD
LG