Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя хоча заблякаваць рашэньне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ


Шатляндзкі парлямэнт можа накласьці вета на рашэньне аб выхадзе Вялікабрытаніі з складу Эўрапейскага зьвязу. Пра гэта ў нядзелю заявіла першы міністар краіны Нікола Стэрджэн. У інтэрвію Бі-бі-сі яна сказала, што парлямэнт Шатляндыі павінен афіцыйна пагадзіцца на выхад Брытаніі з ЭЗ і што яна будзе заклікаць шатляндзкіх парлямэнтароў галасаваць супраць гэтага.

Паводле Стэрджэн, яна хоча абараніць народ Шатляндыі ад нэгатыўных наступстваў выхаду з Эўразьвязу. Першы міністар Шатляндыі падкрэсьліла, што 62 адсоткі шатляндзкіх выбарнікаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЭЗ.

Напярэдадні Нікола Стэрджэн паведаміла, што на экстраным пасяджэньні шатляндзкага ўраду дасягнута дамоўленасьць неадкладна пачаць абмеркаваньне са структурамі і сябрамі ЭЗ пытаньняў аб магчымым фармаце захаваньня месца Шатляндыі ў эўрапейскай супольнасьці. Яна таксама заявіла, што ўзгодненыя крокі па падрыхтоўцы заканадаўчай базы для правядзеньня другога рэфэрэндуму аб выхадзе Шатляндыі са складу Вялікабрытаніі.

Падчас усенароднага галасаваньня 23 чэрвеня 52 адсоткі брытанскіх выбарнікаў выказаліся за выхад краіны з ЭЗ, прыхільнікі сяброўства ў Эўразьвязе набралі 48 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG