Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юнкер перадаў партфэль брытанскага эўракамісара віцэ-прэзыдэнту ЭК


Партфэль эўракамісара па фінансавых рынках Джонатана Хіла, які заявіў пра сваю адстаўку, перададзены віцэ-прэзыдэнту Эўракамісіі Валдзісу Дамброўскісу.


Такое рашэньне прыняў прэзыдэнт ЭК Жан-Клёд Юнкер, гаворыцца ў паведамленьні Эўракамісіі.


«Зь вялікім шкадаваньнем я прыняў рашэньне Джонатана Хіла адмовіцца ад пасады ў Эўрапейскай камісіі. Джонатан Хіл зьяўляецца дасьведчаным палітыкам, якога я вельмі паважаю, і я хачу шчыра падзякаваць яму за верную і прафэсійную працу ў якасьці члена маёй каманды», — заявіў кіраўнік Эўракамісіі.


Ён адзначыў, што спрабаваў пераканаць Хіла застацца на пасадзе, але разумее і паважае яго рашэньне.

Хіл — брытанскі палітык і эўракамісар па фінансавых рынках — заявіў пра сваю адстаўку пасьля перамогі прыхільнікаў Brexit. Сам ён заклікаю брытанцаў галавасаць супраць выхаду з Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG