Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне прапануюць рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ


Марыян Котлеба

Марыян Котлеба

У Славаччыне прапануюць правесьці збор подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму аб выхадзе краіны са складу Эўрапейскага зьвязу.
Пра гэта заявіў лідэр Народнай партыі Славаччыны Марыян Котлеба на сваёй старонцы ў Facebook.


«Грамадзяне Вялікабрытаніі вырашылі адмовіцца ад дыктату Брусэля. Яны зразумелі, што працяг знаходжаньня ў ЭЗ будзе азначаць іх паступовае выцясьненьне. Гэта добры час для таго, каб і Славаччына пакінула эўрапейскі „Тытанік“, які ідзе на дно. Таму ў панядзелак мы пачнем выконваць яшчэ адно выбарчае абяцаньне — пачнем зьбіраць подпісы за рэфэрэндум аб выхадзе Славаччыны з ЭЗ», — заявіў ён.

Згодна са славацкім законам, для таго каб правесьці рэфэрэндум у 5,4-мільённай краіне трэба сабраць 350 тысяч подпісаў. Вынікі такога рэфэрэндуму зьяўляюцца абавязковымі да выкананьня.

На выбарах у сакавіку партыя Котлебы сэнсацыйна прайшла ў парлямэнт, набраўшы 8% галасоў выбаршчыкаў.

Раней лідэр нідэрляндзкай Партыі свабоды Герт Вілдэрс прапанаваў правесьці рэфэрэндум аб выхадзе Нідэрляндаў з ЭЗ.

Шатляндыя пачне перамовы з Бруселем аб членстве ў ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG