Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: ЭЗ не павінен помсьціць Брытаніі


Эўразьвяз не павінен быць грубы і пыхлівы ў дачыненьні да Брытаніі на перамовах аб выхадзе краіны з ЭЗ, заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Такую заяву канцлер зрабіла па выніках пасяджэньня ў Бэрліне прадстаўнікоў шасьці краін-заснавальнікаў ЭЗ — Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндаў, Італіі, Люксэмбургу, Бэльгіі і самой Нямеччыны — па выніках якога кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Лёндан хутчэй пакінуць саюз.

Мэркель заявіла, што спадзяецца на «добрую атмасфэру» на перамовах з Брытаніяй: «[Выхад] не павінен доўжыцца бясконца, але я б не змагалася за максымальна кароткі часовы інтэрвал».

Па выніках агульнанацыянальнага рэфэрэндуму аб членстве ў Эўразьвязе 52% брытанцаў прагаласавалі за Brexit.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG