Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 чэрвеня: дзень памяці ахвяраў, расстраляных НКВД у 1941-ым каля Чэрвеня (былы Ігумен)


Акцыя памяці расстраляных НКВДыстамі ў 1941 годзе, Чэрвень-Ігумен
Акцыя памяці расстраляных НКВДыстамі ў 1941 годзе, Чэрвень-Ігумен

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — у межах праекту ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца Адкрыты выпускны ECLAB_Open [mind]: выпускніцы каледжу выступяць з самымі цікавымі дасьледчымі праектамі, выкананымі падчас навучаньня ў ECLAB. Прастора ЦЭХ, вул. Кастрычніцкая, 16, пачатак а 18-ай.

У гісторыі:

1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га скліканьня.

1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня. Пры гэтым крымінальнікаў супрацоўнікі НКВД адпусьцілі.

1945 — прадстаўнікі 50 дзяржаваў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

1948 — пачатак паставак у Заходні Бэрлін, блякаваны савецкімі войскамі, жыцьцёва важных рэсурсаў па «Бэрлінскім паветраным мосьце».

1963 — прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі выступіў у Бэрліне са знакамітай прамовай з нагоды 15-годзьдзя «Бэрлінскага паветранага мосту».

1974 — выйшаў указ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб наданьні Менску званьня «Горад-герой».

1984 — уведзены ў эксплёатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1897 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар. Пісаў пад псэўданімам Лявон Крывічанін. У 1933-м апынуўся ў ліку амаль 10 тысяч чалавек, арыштаваных па справе гэтак званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Ён быў адным зь няпоўнага дзясятка вязьняў, якія так і не прызналі свае віны. На эміграцыі быў адным з заснавальнікаў і першым рэдактарам газэты «Бацькаўшчына», рэдагаваў газэту «Беларус», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі. У 1998-м Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў кнігу Лявона Савёнка-Крывічаніна «Беларусізацыя пад №...». Як адзначае Ўладзімер Арлоў у кнізе «Імёны Свабоды», сатырычныя творы Савёнка, прысьвечаныя змаганьню за беларушчыну, ня страцілі сваёй надзённасьці і праз 80 гадоў.

1908 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі

1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у літаб’яднаньне «Ўзвышша». З 1960 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».

1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.

1934 — беларускі архітэктар Юры Градаў. Вядомасьць і прызнаньне (Ленінская прэмія 1970 г.) прынесьлі яму мэмарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў» (Ушацкі р-н), «Кацюша» (Орша), помнікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Менску. Градаў быў таксама кіраўніком праекту генэральнай пляніроўкі і забудовы цэнтра Менску.

1941 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі. На сцэне тэатру імя Якуба Коласа стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе Ўладзімера Караткевіча.

У гэты дзень памерлі:

Альгірдас Бразаўскас (зьлева), 2003 год
Альгірдас Бразаўскас (зьлева), 2003 год

1808 — Людвік Тышкевіч, граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

2010 — Альгірдас Бразаўскас, (н. 1932), Першы сакратар Кампартыі Літоўскай СССР, Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Летувіскай СССР, прэзыдэнт Летувы, прэм’ер-міністар Летувы

Цытата:

«... палітычныя зьняволеныя былі расстраляныя, а зьняволеныя, асуджаныя за крымінальныя злачынствы, вызваляліся».

З запіскі начальніка 3-га адзьдзяленьня брыгады канвойных войскаў НКВД Кампанійца пра расстрэл 26 чэрвеня 1941 пад Ігуменам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG