Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадзеныя аб значным камэрцыйным зацікаўленьні Дональда Трампа ў Расеі выклікаюць трывогу ў ЗША


Нетрадыцыйная для амэрыканскіх палітыкаў і тым больш кандыдатаў у прэзыдэнты цікавасьць Дональда Трампа да Расеі і дзіўна цесныя сувязі яго бліжэйшых дарадцаў з расейскімі прадпрымальнікамі і палітыкамі сталі ў апошнія дні абʼектам увагі амэрыканскай прэсы.

Газэта The Washington Post апублікавала артыкул, загаловак якога можна перакласьці так: «Што знаходзіцца ў аснове фінансавых сувязяў Трампа з Расеяй і яго незвычайнага падлашчваньня да Ўладзіміра Пуціна». Яснага адказу на гэтае пытаньне аўтары артыкула-расьсьледаваньня не даюць, але сабраная імі інфармацыя і інтэрвію сьведчыць пра вельмі даўні інтарэс прадпрымальніка Трампа да Расеі і неаднаразовыя спробы Трампа выйсьці на рынак нерухомасьці ў некалькіх расейскіх і ўкраінскіх гарадах.

Спробы пачаліся яшчэ ў канцы 80-х гадоў. У пачатку 90-х ішлі перамовы аб будаўніцтве ў Маскве жылога комплексу клясы люкс для новых рускіх, былі пляны пабудовы высотнага будынка. Яны не былі ажыцьцёўлены. Але цікавасьць да Расеі не зьнікала. Газэта цытуе сына Трампа, Дональда-малодшага, які прызнаўся, што расейскія пакупнікі ўяўляюць непрапарцыйна вялікую частку кліентуры забудоўшчыка Трампа.

Расейскія пакупнікі ўяўляюць непрапарцыйна вялікую частку кліентуры забудоўшчыка Трампа.

У выгоднасьці вядзеньня спраў з расейцамі ў Дональда Трампа была магчымасьць пераканацца асабіста. У 2008 годзе ён прадаў свой асабняк у Палм-біч за 96 мільёнаў даляраў Дзьмітрыю Рыбалоўлеву. Чатырма гадамі раней ён набыў яго за 41 мільён. Як піша The Washington Post, «Трамп глядзіць на сьвет праз прызму камэрцыі, а не праз прызму дасьледаваньняў, дзяржаўнага інтарэсу і дыпляматычных канфэрэнцый, на аснове якіх звычайна фармуюцца погляды кандыдатаў у прэзыдэнты».

Кіраўнік перадвыбарчага штабу Трампа Пол Манафорт быў вядучым перадвыбарчым кансультантам Віктара Януковіча.

Гэтую асаблівую цікавасьць да Расеі падзяляюць і бліжэйшыя дарадцы кандыдата Дональда Трампа. Кіраўнік перадвыбарчага штабу Трампа Пол Манафорт быў вядучым перадвыбарчым кансультантам Віктара Януковіча; Майкл Капута, які кіраваў кампаніяй Трампа ў Нью-Йорку, быў дарадцам «Газпрома»; Картэр Пэйдж, замежнапалітычны дарадца Трампа, працаваў некалькі гадоў у прадстаўніцтве інвэстыцыйнай фірмы Merrill Lynch у Маскве. Газэта The Huffington Post знайшла артыкул Пэйджа, датаваны пачаткам 2015 году, у якім ён рэзка крытыкуе палітыку Захаду і ЗША ў дачыненьні да Расеі, адназначна абараняючы Маскву.

Дэйвід Крэймэр
Дэйвід Крэймэр

Камбінацыя даўняй камэрцыйнай цікавасьці да Расеі і асабістых сымпатый да Ўладзіміра Пуціна, публічна выяўленых Дональдам Трампам, выклікае трывожныя пачуцьці ў суразмоўцаў The Washington Post. Адзін зь іх — былы памочнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр. Вось што ён кажа ў інтэрвію Радыё Свабода:

— Па публікацыях у прэсе можна меркаваць толькі пра яго відавочную бізьнес-цікавасьць да Расеі. Відавочная іх узаемная сымпатыя з Пуціным. Узяць хоць бы апошнія камплімэнты, зробленыя Пуціным на адрас Трампа на Пецярбургскім эканамічным форуме. У сваю чаргу Трамп з задавальненьнем успрымае гэтыя знакі ўвагі, што, на мой погляд, дзіўна... Я асьцерагаюся, што Дональд Трамп папросту не разумее, з кім ён мае справу. Ён не заўважае па нейкай прычыне, што Пуцін — чалавек, які пачаў атаку на правы чалавека ў Расеі, урываецца ў суседнія дзяржавы, які зрабіў антызаходнюю прапаганду адным з галоўных інструмэнтаў сваёй палітыкі.

Чытаць больш тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG