Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы ўвайшлі ў дзясятку самых тоўстых нацыяў Эўропы: амаль кожны чацьвёрты — таўстун


Паводле «Economist Intelligence Unit», сёлета Беларусь заняла 46-е месца ў рэйтынгу Глябальнага індэксу харчовай бясьпекі. Дасьледаваньне зрабілі на замову карпарацыі «DuPont».

На пазыцыю ў харчовым рэйтынгу ўплываюць тры індыкатары: даступнасьць, эканамічнасьць, якасьць і бясьпека. Па якасьці і бясьпецы прадуктаў харчаваньня Беларусь — 39-ая. Па эканамічнасьці прадуктаў 46-ая, па даступнасьці — 52-ая (па гэтым падказчыку Беларусь апусьцілася ў параўнаньні з 2012-2015 гадамі). Першае месца ў рэйтынгу занялі ЗША, апошняе — Бурундзі.

Па выніках дасьледаваньня беларусы апынуліся ў дзясятцы самых тоўстых нацыяў Эўропы. У Беларусі жыве 23,4% людзей зь лішняй вагой. Першае месца ў гэтым антырэйтынгу займаюць брытанцы. Далей ідуць чэхі, славакі, ірляндцы, палякі, расейцы, вугорцы, французы і гішпанцы. Самыя худыя ў Эўропе — аўстрыйцы, паведамляе сайт Заўтра тваёй краіны.

XS
SM
MD
LG