Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Парашэнка трапіў пад абстрэл на Данбасе, — сьпікер АТА


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка трапіў пад абстрэл баевікоў, калі інспэктаваў апорныя пункты ўкраінскіх вайскоўцаў на данецкім напрамку. Пра гэта, як паведамляе УНІАН, заявіў сьпікер Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях АТА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве.

«У Зайцава, Маёрскім, Аўдзееўцы, Вопытным і Вадзяным адбыліся варожыя мінамётныя абстрэлы, а ў Песках праціўнік адкрываў агонь з ствольнай артылерыі. Усяго па нашых пазыцыях было выпушчана больш за 130 мін і 26 снарадаў», — адзначыў ён.

«Учора на гэтых пазыцыях знаходзіўся і прэзыдэнт Украіны. Нягледзячы на агонь ворага ён праінспэктаваў некалькі нашых апорных пунктаў і знайшоў магчымасьць пагутарыць з украінскімі абаронцамі. А на легендарным блёкпосьце „рэспубліка мост“, які разьмешчаны ўсяго ў 800 мэтрах ад Данецкага аэрапорта, кіраўнік дзяржавы ўручыў нашым воінам высокія дзяржаўныя ўзнагароды і падпісаў указ аб дэмабілізацыі ваенных, прызваных падчас пятай хвалі мабілізацыі», — дадаў Лысенка.

У цэлым за мінулыя суткі ў выніку баявых дзеяньняў на Данбасе загінулых сярод украінскіх ваенных няма, але двое байцоў былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG