Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёнданцы зьбіраюць подпісы за абвяшчэньне гораду незалежным ад Брытаніі


Пасьля рэфэрэндуму па выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу дзясяткі тысяч лёнданцаў выступілі за тое, каб горад заставаўся ў ЭЗ. Паводле стану на 13 гадзін суботы, 25 чэрвеня, больш за 118 тысяч чалавек падпісалі адпаведную пэтыцыю.

У адрозьненьне ад большасьці брытанцаў, 60 адсоткаў лёнданцаў прагаласавалі супраць выхаду з ЭЗ. «Лёндан зьяўляецца міжнародным горадам, і мы хочам застацца ў сэрцы Эўропы, — гаворыцца ў тэксьце пэтыцыі. — Давайце паглядзім праўдзе ў вочы — іншая частка краіны ня згодная».

Згодна з пэтыцыяй, мэр горада Садык Хан павінен аб’явіць Лёндан незалежным, і падаць заяўку на ўступленьне ў ЭЗ і ў Шэнгенскую зону. У той жа час аўтары пэтыцыі лічаць, што пытаньне аб адзінай эўрапейскай валюце яшчэ трэба абмяркоўваць, паведамляе Deutsche Welle.

Акрамя таго, як паведамляе ВВС, больш за 555 тысяч брытанцаў падпісалі пэтыцыю за правядзеньне паўторнага рэфэрэндуму аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу.

У пэтыцыі, разьмешчанай на сайце парлямэнту краіны, брытанцы просяць увесьці ў дачыненьні да рэфэрэндуму аб сяброўстве краіны ў ЭЗ новае правіла. Згодна з гэтай прапановай, паўторны рэфэрэндум павінен праводзіцца, калі яўка была ніжэйшай за 75% або калі доля тых, хто прагаласаваў «за» ці «супраць» выхаду краіны з ЭЗ складае менш за 60%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG