Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ва Ўзбэкістане не адбылося


Аляксандар Лукашэнка (у цэнтры) на пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Узбэкістан, 24 чэрвеня 2016 году

Аляксандар Лукашэнка (у цэнтры) на пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Узбэкістан, 24 чэрвеня 2016 году

Учора, 24 чэрвеня, завяршыўся рабочы візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўзбэкістан, дзе ён прымаў удзел у пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Як напярэдадні паведамляла прэс-служба прэзыдэнта, у Лукашэнкі былі таксама заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы зь лідэрамі замежных краін. Зь якімі менавіта лідэрамі — прэс-служба не ўдакладняла.

Як вынікае з афіцыйных справаздач па выніках візыту, у Лукашэнкі ў Ташкенце прайшлі дзьве двухбаковыя сустрэчы: са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Дамадардасам Модзі. З прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным, які таксама прымаў удзел у саміце ШАС, Лукашэнка тэт-а-тэт не сустракаўся.

Пасьля завяршэньня саміту Пуцін паляцеў у Кітай, а Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь.

У цяперашні час чальцамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва зьяўляюцца Казахстан, Кітай, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Шэсьць краін маюць статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС: Аўганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

XS
SM
MD
LG