Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянская берагавая ахова выратавала ў моры дзьве тысячы мігрантаў


У Міжземным моры берагавая ахова Італіі выцягнула за апошнія суткі з перапоўненых лодак больш за 2000 мігрантаў.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі італьянскіх уладаў і зазначылі, што кантрабандысты, перавозчыкі людзей, актывізавалі апэрацыі на працягу апошніх двух дзён з-за спрыяльных умоў надвор’я.

Больш 7100 чалавек былі падабраныя ў моры з чацьвярга, многія зь іх тыя, хто рызыкнуў на небясьпечнае падарожжа з Лібіі.

Найгоршы ў Эўропе міграцыйны крызіс з часоў Другой сусьветнай вайны працягваецца ўжо трэці год і не адзначаецца ніякіх прыкмет зьніжэньня патоку людзей, якія прыбываюць з Паўночнай Афрыкі ў Італію.

Па дадзеных МУС Італіі, каля 60 тысяч мігрантаў на лодках дабраліся да гэтай краіны сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG