Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт РФ: «Губэрнатар Бялых затрыманы пры атрыманьні хабару»


Мікіта Бялых
Мікіта Бялых

Упраўленьнем па расьсьледаваньні асабліва важных спраў Сьледчага камітэту Расеі ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненьні да губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіты Бялых, яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Мікіта Бялых асабіста і праз пасярэдніка атрымаў хабар у асабліва буйным памеры на агульную суму 400 тысяч эўра за спрыяньне парушальнікам закону ў галіне інвэстыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасьці на тэрыторыі Кіраўскай вобласьці РФ.

Як паведамляецца на сайце Сьледчага камітэту Расеі, сёньня Бялых быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманьні хабару ў адным з рэстаранаў Масквы.

З 2005 па 2008 гады Бялых — лідэр партыі «Саюз правых сілаў», раней старшыня пермскага рэгіянальнага аддзяленьня «Саюзу правых сілаў», з 2004 года ўваходзіў у склад Фэдэральнай палітычнай рады СПС. З 2009 — губэрнатар Кіраўскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG