Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі МЗС: «ДНР» ня можа мець ніякага прадстаўніцтва ў Чэхіі 


МЗС Чэхіі заяўляе, што групоўка «ДНР» ня можа мець ніякага прадстаўніцтва ў гэтай краіне, паколькі не зьяўляецца суб’ектам міжнароднага права.

«Самаабвешчаная „Данецкая народная рэспубліка“ ня можа мець у Чэхіі свайго прадстаўніцтва, паколькі Чэская Рэспубліка не прызнае яе існаваньне, гэта значыць яна не зьяўляецца суб’ектам міжнароднага права», — адзначылі ў чэскім зьнешнепалітычным ведамстве, адказваючы на запыт Радыё Свабода.

Раней 24 чэрвеня данецкія сэпаратысты заявілі пра адкрыцьцё ў Чэхіі «прадстаўніцтва «ДНР». «Нядаўна ў Чэхіі адкрыўся прадстаўнічы цэнтар нашай рэспублікі. Цяпер мы маем там нашае афіцыйнае прадстаўніцтва», — заявіла Натальля Ніканорава, якая называе сябе «міністрам замежных справаў ДНР».

Ва Ўкраіне групоўкі «ДНР» і «ЛНР», якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласьцей, прызнаныя тэрарыстычнымі.
Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх ваенных, але ёсьць «добраахвотнікі».

Баявыя дзеяньні на Данбасе працягваюцца з красавіка 2014 году. За гэты час, па дадзеных ААН, там загінулі каля 10 000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG