Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрыманыя падазраваныя ў забойствах на Майдане


Былых бэркутаўцаў падазраюць у замаху на забойства двух і больш асоб «па папярэдняй змове».

У Харкаўскай вобласьці сьледчыя Генэральнай пракуратуры Ўкраіны затрымалі чатырох былых супрацоўнікаў батальёна міліцыі асаблівага прызначэньня «Бэркут», якія падазраюцца ў шэрагу цяжкіх злачынстваў.

Як паведаміла ў пятніцу прэс-сакратар генпракурора Ўкраіны Ларыса Сарган на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», усе чацьвёра былых «бэркутаўцаў», а цяпер — работнікі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны — былі затрыманыя 23 чэрвеня. Іх ўзялі пад варту.

Былых бэркутаўцаў падазраюць у зьдзяйсьненьні 18 лютага 2014 году на вуліцы інстытуцкай, у Крэпасным завулку і на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве дзеяньняў, скіраваных на незаконную перашкоду правядзеньню сходаў, мітынгаў, шэсьцяў і дэманстрацый і перавышэньне ўлады ды службовых паўнамоцтваў. Гэта пацягнула за сабой цяжкія наступствы для 35 удзельнікаў акцый пасьля прымяненьня супраць іх спэцсродкаў.

Арыштаваных таксама падазраюць у зьдзяйсьненьні замахаў на забойства двух і больш асоб «па папярэдняй змове групай асобаў».

Ахвярамі супрацьстаяньня прыхільнікаў «Эўрамайдану» з падкантрольнымі тагачасным уладам спэцслужбамі ў лютым 2014 году сталі больш за 100 чалавек — так званая Нябесная сотня. Самым крывавым днём стала 20 лютага, калі ад куль снайпэраў міліцэйскага спэцназу ў цэнтры Кіева загінулі больш за 40 чалавек.

Сярод тых, хто загінуў на Майдане ўзімку 2014 быў і беларус Міхаіл Жызьнеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG