Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу заявілі, што шкадуюць аб рашэньні брытанцаў у рэфэрэндуме 23 чэрвеня пакінуць Эўразьвяз, але паважаюць гэтае рашэньне.

Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц, прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і цяперашні прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Марк Рутэ адзначылі ў прыватнасьці:

«Цяпер мы чакаем, што ўрад Злучанага Каралеўства ажыцьцявіць гэтае рашэньне брытанскага народу як мага хутчэй, нягледзячы на балючасьць гэтага працэсу. Любая затрымка без патрэбы падоўжыць нявызначанасьць... Мы гатовыя хутка пачаць перамовы са Злучаным Каралеўствам што тычыцца тэрмінаў і ўмоваў яго выхаду з Эўразьвязу. Пакуль гэты працэс перамоваў ня скончыцца, Злучанае Каралеўства па-ранейшаму застаецца сябрам Эўразьвязу, з усімі правамі і абавязкамі, якія выцякаюць з гэтага».

Падпісанты гэтай заявы таксама нагадваюць Лёндану, што ў сувязі з вынікам рэфэрэндуму, пагадненьне аб зьмене ўмоваў для Злучанага Каралеўства ў Эўразьвязе, якое было дасягнутае ў лютым сёлета, не ўступае ў сілу і спыняе сваё існаваньне. Таму, дадаюць яны, ня будзе ніякіх новых перамоваў ў гэтым пытаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG