Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта ня Марс, гэта Карабаш. Таксычны горад вітае разбуранымі вуліцамі


Фільм пра адзін з самых забруджаных гарадоў Расеі.

Карабаш — невялікі горад за дзевяноста кілямэтраў ад расейскага Чалябінску. У горадзе працуе медзеплавільны завод, які, як кажуць мясцовыя, «і корміць горад, і забівае». Выпаленая зямля, возера, якое празвалі «чырвоным морам», таксычныя выкіды, разбураныя вуліцы (у горадзе здымалі фільм пра Чачэнскую кампанію) — Карабаш выглядае так, як быццам горад перажыў вайну і ядзерную катастрофу.

У 1996-м горад ўключылі ў пералік «зон экалягічнага бедзтва», у 2006-м яго з гэтага пераліку прыбралі.

Канцэнтрацыя шкодных рэчываў — мыш’яку, серы, сьвінцу і медзі — у дзесяткі і сотні разоў перавышае ГДК (гранічна дапушчальную канцэнтрацыю), а рака Сак-Елга, на якой стаіць горад, па ходзе плыні некалькі разоў мяняе колер — ад бледна-зялёнага да ярка-чырвонага.
Ільля Кізіраў і Пётр Касіхін прабылі ў Карабашы тыдзень і даведаліся, як можна любіць адзін з самых брудных гарадоў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG