Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньні прагназуюць у Вялікабрытаніі перамогу прыхільнікаў Эўразьвязу


brexit

brexit

Згодна з апытаньнямі YouGov, 52 % брытанцаў прагаласавалі за сяброўства краіны ў Эўразвязе, а 48 — супраць. Больш дакладныя вынікі будуць вядомыя ў пятніцу раніцай.

Паводле апытаньня, праведзенага YouGov (міжнародная інтэрнэт-кампанія па дасьледаваньні рынку), 52 % брытанцаў прагаласавалі за сяброўства краіны ў Эўразвязе, а 48 — за выхад з ЭЗ.

Вынік 52% супраць 48% — такі ж, як і быў да галасаваньня. За некалькі дзён да правядзеньня рэфэрэндуму паведамлялася аб павелічэньні долі прыхільнікаў захаваньня сяброўства ў ЭЗ, гэтаму папярэднічала забойства парлямэнтарыя Джо Кокс, якая выступала супраць Brexit.

Euronews паведаміў, што Гібралтар — заморская тэрыторыя Вялікабрытані — большасьцю галасоў выказаўся за тое, каб застацца ў ЭЗ.

Больш дакладныя вынікі будуць вядомыя ў пятніцу раніцай.

XS
SM
MD
LG