Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Led Zeppelin зьнятае абвінавачаньне ў плягіяце


Да аўтарства адной з самых знакамітых рок-кампазыцыяў усіх часоў «Лесьвіца на нябёсы» ня будзе дададзена новых імёнаў. У чацьвер суд у Лос-Анджэлесе прызнаў, што пачатковыя акорды песьні не зьяўляюцца плягіятам, адкінуўшы прэтэнзіі гурту Spirit.

Вэрдыкт прысяжных завяршыў гучную справу аб парушэньні аўтарскіх правоў, распачатую пазовам да Led Zeppelin гітарыста Spirit Рэндзі Вулфа, які прадставіў суду доказы, што Stairway to Heaven нібыта капіюе музыку з кампазыцыі Taurus, напісанай у 1967 годзе, гэта значыць за чатыры гады да выхаду Stairway to Heaven.

У чацьвер суд з гэтым не пагадзіўся, прызнаўшы, што песьні не былі дастаткова падобныя, каб прызнаць парушэньне аўтарскіх правоў, паведамляе The Washington Post.

XS
SM
MD
LG