Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бразыліі забілі сымбаль Алімпіяды ў Рыё


У Бразыліі застрэлілі ягуара, які ўдзельнічаў у эстафэце алімпійскага агню.

Вайскоўцы забілі жывёлу, калі самка ягуара зьбегла з заапарку і напала на жаўнера. Трагедыя здарылася ў заапарку горада Манаус (штат Амазонас), куды самку даставілі пасьля цырымоніі.

Спачатку яе паспрабавалі ўсыпіць, стрэліўшы дроцікамі з транквілізатарам. Аднак чатыры ўсыпляльныя патроны не падзейнічалі, і тады ягуара проста забілі, паведамляе Reuters.

Раней ягуар быў прыкаваны да месца побач з алімпійскай паходняй, каб турысты і спартоўцы маглі сфатаграфавацца, паколькі ягуар стаў адным зь сымбаляў Алімпіяды-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра. Забойства ягуара выклікала абурэньне сярод абаронцаў жывёл.

Многія задаюцца пытаньнем, чаму жывёла прымала ўдзел у алімпійскім мерапрыемстве. «Калі мы зразумеем, што дзікія жывёлы ў палоне вымушаныя рабіць тое, што іх палохае, або прычыняе ім боль. Гэта як бомба запаволенага дзеяньня — нашы дзеяньні падвяргаюць іх саміх і людзей небясьпецы», — заявіла прадстаўнік арганізацыі «Людзі за этычныя абыходжаньне з жывёламі» Брытані Піта.

Абаронцы жывёл узгадваюць нядаўняе забойства гарылы ў амэрыканскім заапарку гораду Цынцынаці і алігатара ў Walt Disney World ў Арланда — як прыклад некарэктнай палітыкі ў дачыненьні да дзікіх жывёл. «Гэта трэба спыніць», — заявілі прадстаўнікі канадзкай арганізацыі па абароне правоў жывёл Animal Justice.

Летнія Алімпійскія гульні 2016 году пройдуць у Рыё-дэ-Жанэйра з 5 па 21 жніўня сёлета.

XS
SM
MD
LG