Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка: «Я прывяду Ўкраіну да міру і дзеля гэтага гатовая ахвяраваць сваёй рэпутацыяй»


Надзея Саўчанка: «Я прывяду Ўкраіну да міру і дзеля гэтага гатовая ахвяраваць сваёй рэпутацыяй»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:17 0:00

Былая зьняволеная, дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка пра перамовы з сэпаратыстамі, спрэчкі з украінскімі палітыкамі і аб заходняй дапамозе.

Надзея Саўчанка бярэ ўдзел у працы Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры. Інтэрвію ў былой зьняволенай, дэпутата Вярхоўнай Рады ўзяў карэспандэнт Голаса Амэрыкі Даніла Гальпяровіч.

Пра палітычную пазыцыю

Мяне зразумеюць, магчыма, ня ўсе. Я ўжо шмат разоў паўтарала: мяне, магчыма, не зразумеюць «канапавыя войскі» АТА і «канапавыя войскі» Майдану, якія ў нас былі і ёсьць. Мяне не зразумее хтосьці з далёкіх краёў, хто ня ведае, што такое губляць. Мяне не зразумее, магчыма, кожны чалавек на фронце, які нешта бачыў, таму што ўсе бачылі па-рознаму.

Аб неабходнасьці перамоваў

Гэта ня толькі маё меркаваньне. Мне напісала адна жанчына, яна страціла адзінага сына на вайне. З украінскага боку. І яна сказала, што вельмі хоча, каб выжыла я, калі я галадала. І яна сказала, што выдатна разумее тую маці, якая страціла сына з боку "ДНР"/"ЛНР".

Калі людзі, якія страцілі больш за ўсіх — адзінага сына — гатовыя размаўляць адзін з адным, то якое маюць права палітыканы ці палітыкі казаць, што гэта немагчыма?

Гэта магчыма заўсёды, таму што вечная вайна немагчымая. Усё роўна будзе мір рана ці позна. Вядома, складаней за ўсё сказаць першае слова або зрабіць першы крок.

Я гэтага не баюся. Я гатовая панесьці за гэта адказнасьць. Калі гэта прывядзе Ўкраіну да міру і да нармальнага існаваньня нас, украінцаў, без Расеі — я гатовая ахвяраваць сваім іміджам, рэпутацыяй, ня ведаю, чым там палітыкі ахвяруюць.

Пра заходнюю дапамогу

Быў момант, калі да Менскіх пагадненьняў былі самыя крывавыя бітвы, нам сапраўды бракавала зброі. Ці варта дапамагаць зброяй? Гледзячы зь якой рашучасьцю. Дапамога зброяй можа прывесьці да Трэцяй сусьветнай вайны.

Калі цяпер браць сытуацыю, то гэта павінна быць пасьлядоўная дапамога. Па-першае, гэта павінна быць палітычная і эканамічная дапамога датычная санкцый супраць Расеі, таму што ўлада гэтай краіны павінна разумець, што яна паступіла няправільна, і што ў сучасным сьвеце так існаваць нельга, і працаваць ніхто зь ёй ня будзе.

Пра санкцыі супраць Расеі

Санкцыі падаўжаць трэба, і трэба ўводзіць больш пэрсанальныя санкцыі, каб менш пакутаваў народ, а больш пакутавалі ўлады. Каб яны на сабе адчулі страты, таму што народу санкцыі сапраўды складана пераносіць, а вось уладам яно неяк хоць бы што.

Аб гуманітарнай дапамозе

Так, вядома, нам патрэбна будзе гуманітарная дапамога, таму што самі мы з гэтым ня вельмі справімся. Але не хацелася б, каб нам давалі толькі рыбу, хацелася б, каб нам далі і вуду. Навучылі, як змагацца з карупцыяй, як ісьці правільным шляхам. Я за такія мэтады, я не хачу пастаянна прасіць падачкі.

http://www.currenttime.tv/a/27815633.html

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG