Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 24 чэрвеня 2016: Апошні дзень Радыё Свабода на кароткіх хвалях


У Трасьцянцы

У Трасьцянцы

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Апошні дзень на кароткіх хвалях

Сёньня апошні дзень, калі эфір Радыё Свабода па-беларуску гучыць на кароткіх хвалях. Мы застаемся на сярэдняй хвалі і круглыя суткі ў інтэрнэце. Тых слухачоў, для каго эпоха кароткахвалевага радыё стала была часткай іх жыцьця і штодзённага раскладу, просім патэлефанаваць на наш менскі нумар 266 39 52 і расказаць пра самае памятнае. Свае водгукі можна пакінуць таксама ў камэнтарах. Ад 18-й гадзіны ў эфіры спэцыяльная перадача з вашымі галасамі, архіўнымі аўдыё, расповяды колішніх і цяперашніх свабодаўцаў.​

Афіша:

У Нацыянальным мастацкім музэі (Менск, вул. Леніна, 20) адбудзецца адкрыцьцё выставачнага праекту «Сучасная Беларусь вачыма мастакоў», прысьвечанага 25-годзьдзю прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Пачатак а 15:00.

Ва ўрочышчы Благоўшчына(Трасьцянец) а 18.00 адбудзецца ўшанаваньне памяці палітвязьняў менскіх турмаў НКВД, расстраляных катамі НКУС 25 чэрвеня 1941. На месцы расстрэлаў будзе ўсталяваны крыж памяці закатаваных палітвязьняў. Гісторык, дасьледчык часоў сталінскіх рэпрэсій І. М. Кузняцоў распавядзе пра падзеі, якія адбыліся 75-гадоў таму.

У гісторыі:

1777 — нарадзіўся Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

1796 — нарадзіўся Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 стаў чальцом тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 зьняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь.

1812 — армія Напалеона пераправілася церазь Нёман, пачалася руска-француская вайна 1812 году.

1880 — нарадзіўся Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага і ўкраінскага нацыянальнага руху.

1900 — нарадзіўся Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік.

1934 — сталіца Ўкраіны перанесена з Харкава ў Кіеў.

1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.

1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгі Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.

1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўстанавіў блякаду Заходняга Бэрліну (працягвалася 324 дні).

1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

У памяці:

1834 — памёр Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830-1831 (нар. 1803).

Цытата:

«Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,
і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.

Беларускі мужчына — футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы,
шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.

Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі
і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.

Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці — гарэлку, а трэці трэці
разумее: гарэлка бязь піва — грошы на вецер.

Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю».

Андрэй Хадановіч, фрагмэнт верша «Песьня пра беларускіх мужчын».

XS
SM
MD
LG