Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонку былога палітвязьня Яўгена Васьковіча хочуць пабачыць у міліцыі


Александрына Глаголева і Яўген Глаголеў-Васьковіч, архіўнае фота
Александрына Глаголева і Яўген Глаголеў-Васьковіч, архіўнае фота

Бабруйскай актывістцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Александрыне Глаголевай пагражаюць непрыемнасьцямі, калі яна ня прыйдзе ў міліцыю. Пра гэта паведаміў Свабодзе яе муж, былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч.

Як ён сьцьвярджае, Александрыі тэлефануюць на мабільны тэлефон і настойліва раяць зьявіцца ў аддзел міліцыі. «На просьбу даслаць позву, ёй пагражаюць», — кажа Яўген.

Іхны інтарэс да Александрыны выкліканы тым, што яна зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сёлетніх выбарах.

«Тэлефануюць, называюць сябе ўчастковым і просяць прыйсьці на гутарку да яго. Аргумэнтуе тым, што гэта зьвязана з адміністрацыйнай справай, распачатай за пікет у Слоніме. Паколькі тэрміны па разглядзе справы сышлі, то мы мяркуем, што гэтыя тэлефанаваньні адбываюцца на просьбу спэцслужбаў. Іхны інтарэс да Александрыны выкліканы тым, што яна зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сёлетніх выбарах. Відаць, участковаму загадалі, каб ён дамогся зьяўленьня Александрыі ў міліцыю, а там зь ёй будуць гутарыць спэцслужбісты», — выказвае меркаваньне былы палітвязень.

Справа, пра якую згадаў Яўген, была распачатая 31 сакавіка. Александрыну і яе мужа зьвінавацілі ва ўдзеле ў пікеце, які на знак салідарнасьці са звольненым калегам Міхаілам Сошкам арганізавалі актывісты прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. На пікеце Александрына і Яўген выконвалі рэдакцыйнае заданьне інтэрнэт-выданьня «Бабруйскі курʼер». Гэта пацьвярджае і рэдактар выданьня Анатоль Санаценка.

Паводле словаў Яўгена, у траўні яго і Александрыну азнаёмілі з матэрыяламі справы і наказалі чакаць позваў суд. Празь некалькі тыдняў ім паведамілі, што справа адпраўлена на дапрацоўку. Больш як месяц пра яе, кажа журналіст, не было зьвестак. «Цяпер пачалі тэлефанаваць, прытым толькі жонцы. Мне ніводнага разу не званілі», — зьдзіўляецца Яўген Васьковіч.

На падставе меркаваньня праваабаронцаў Яўген лічыць, што тэрміны для разгляду адміністрацыйнай справы сышлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG