Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Працэдуры падліку галасоў плянуем мяняць, але «камісіі ня будуць паказваць кожны бюлетэнь»


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына плянуе пасьля парлямэнцкіх выбараў унесьці кіраўніку дзяржавы прапановы па зьмяненьні ў выбарчае заканадаўства. Пра гэта яна паведаміла журналістам 23 чэрвеня ў Менску.

На пытаньне БелаПАН, ці пры падліку галасоў бюлетэні будуць паказваць назіральнікам, Ярмошына адказала:

«Камісіі ня будуць падлічваць, паказваючы кожны бюлетэнь. Для гэтага трэба ўносіць зьмены ў закон. Бо працэдура падліку прапісаная там».

Пры гэтым кіраўніца ЦВК дадала, што рэкамэндацыю дазволіць назіральнікам кантраляваць падлік галасоў, якую вынесла Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, камісіі выконваюць.

«Пасьля выбараў я буду выходзіць з прапановай да кіраўніка дзяржавы. Якія яшчэ прапановы ўносіць, я пакуль ня ведаю, — сказала Ярмошына. — Неяк працэдура будзе мяняцца. Аднак усе рашэньні па ўнясеньню зьмяненьняў у закон рашаюцца кансэнсусам на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Таму гэта ўсё — плён кампрамісу. Я пакуль ні пра што ня буду казаць. Пра гэта рана гаварыць».

Ня зьявяцца ў Беларусі і празрыстыя скрыні для бюлетэняў. Кіраўніца ЦВК лічыць, што гэта «такая надуманая тэма, што пра яе няма чаго нават казаць». «Надуманая таму, што яна нідзе нічога не рашае і даверу да выбараў не нараджае. Псыхалягічна — можа быць. На нейкую хвіліну, на якую гадзіну — ня больш за тое. Самае галоўнае вырашае падлік галасоў», — сказала Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG