Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты наладзілі сядзячую забастоўку ў Палаце прадстаўнікоў ЗША


Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 22 чэрвеня наладзілі сядзячы пратэст з намерам правесьці ўсю ноч у памяшканьні Кангрэсу, патрабуючы галасаваньня па законапраекце аб кантролі за продажам зброі.

Абураныя адмовай рэспубліканскай большасьці паставіць на галасаваньне праект закону, дэмакраты ў сераду раніцай у поўным складзе разьмясьціліся на падлозе залі пасяджэньняў Палаты прадстаўнікоў і запатрабавалі ад сьпікера, рэспубліканца Пола Раяна, усё ж паставіць законапраект на галасаваньне. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца правілам і не дазволілі Раяну правесьці галасаваньне па іншых пытаньнях парадку дня. Рэдкі ў амэрыканскіх абставінах пратэст узначаліў 76-гадовы кангрэсмэн Джон Луіс, вэтэран барацьбы за раўнапраўе афраамэрыканцаў у 60-х гадах мінулага стагодзьдзя.

Дэмакраты прапануюць законапраект, згодна зь якім асобам, унесеным спэцслужбамі ў розныя сьпісы падазраваных у сувязях з тэрарыстамі, будзе адмоўлена ў набыцьці зброі. Рэспубліканцы кажуць, што часьцяком у гэтыя сьпісы людзі трапляюць выпадкова. Гэта значыць, што закон падарве правы законапаслухмяных амэрыканцаў.

Падтрымку пратэстоўцам выказалі многія вядомыя дэмакраты, уключаючы прэзыдэнта Барака Абаму і былога прэзыдэнта Біла Клінтана.

Апошні гэткі сядзячы страйк быў зладжаны некалькі гадоў таму рэспубліканцамі, якія былі тады ў меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў. Кіраўнікі дэмакратаў спынілі пратэст, даўшы ўказаньне адключыць сьвятло ў залі пасяджэньняў. Сьпікер Пол Раян адмаўляецца ад выкарастаньня такога захаду. Па словах некаторых удзельнікаў, пратэст можа зацягнуцца да пятніцы, 24 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG