Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Коратка

Пяты Ўсебеларускі народны сход завяршыўся 23 чэрвеня ў менскім Палацы Рэспублікі. Аляксандар Лукашэнка выступіў з заключным словам на закрыцьці форуму.

Падчас учорашняга выступу, які нагадваў даклад генсека КПСС, Лукашэнка проста зачытаў праграму на «пятую пяцігодку», абяцаньні якой былі вядомыя загадзя. Прамога прызнаньня поўнага правалу праграмы на «чацьвёртую пяцігодку» не было.

Усебеларускі народны сход, які Лукашэнка называе «найвышэйшай формай дэмакратыі», звычайна склікаецца перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета быў скліканы ўжо па выбарах. 2500 дэлегатаў, якія абіраюцца не народам, а «ад працоўных калектываў» (што не дапускае на сход іншадумцаў), ня маюць акрэсьленых заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў. Толькі на падарункі дэлегатам сышло паўмільёна даляраў.

12:35 23.6.2016
12:32 23.6.2016

V Усебеларускі народны сход разыходзіцца. За дзьве з паловай гадзіны да меркаванага завяршэньня.

Праграма Беларусі на «пятую пяцігодку» адзінагалосна прынятая (галасаваньне заняла 40 сэкундаў).

Лукашэнка ў вельмі кароткім заключальным слове пажадаў беларусам «шчасьця, посьпехаў, дабрабыту і росквіту».

12:29 23.6.2016
12:27 23.6.2016

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG