Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Расея заваюе Прыбалтыку хутчэй, чым зрэагуюць сілы НАТО», — камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Эўропе


НАТО ня ў стане абараніць Прыбалтыку ў выпадку ўварваньня Расеі. Такую заяву зрабіў камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнант Бэн Ходжэс у інтэрвію Die Zeit, вытрымка зь якога апублікаваная на сайце выданьня ў сераду, 22 чэрвеня.

«Расея магла б заваяваць Прыбалтыку хутчэй, чым мы б пасьпелі апынуцца там, каб абараніць іх», — адзначыў Ходжэс, пагадзіўшыся зь меркаваньнем аналітыкаў, якія лічаць, што для захопу сталіц балтыйскіх дзяржаў расейскім войскам спатрэбілася б 36-60 гадзін.

Генэрал распавёў пра некаторыя недахопы ў каардынацыі войскаў НАТО, якія выявіліся падчас вучэньняў «Анаконда», якія адбываліся зь 7 па 17 чэрвеня ў Польшчы. У прыватнасьці, паводле яго слоў, узьніклі праблемы пры перакідцы цяжкай тэхнікі з Заходняй ва Ўсходнюю Эўропу. Асаблівую заклапочанасьць, паводле словаў Ходжэса, выклікала недастатковая бясьпека камунікацыйных тэхналёгіяў альянсу.

9 чэрвеня намесьнік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпэнтэр прызнаў, што расейскім вайскоўцам спатрэбіцца максымум 60 гадзінаў для ўзяцьця Таліна або Рыгі. У ходзе слуханьняў у камітэце сэнату Кангрэсу ЗША па міжнародных адносінах чыноўнік пагадзіўся з адпаведнай высновай, што зьмешчаная ў лютаўскім дакладзе дасьледчага цэнтру RAND.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG