Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд пагарачыўся: Расея не зьбіраецца забараняць беларускую «малочку»


Расея не зьбіраецца прыпыняць пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі, магчымыя кропкавыя забароны паставак з асобных прадпрыемстваў-парушальнікаў. Пра гэта паведаміў журналістам міністар сельскай гаспадаркі РФ Аляксандар Ткачоў.

«Я думаю, што Рассельгаснагляд крыху пагарачыўся. Пытаньне так не стаіць, мы ўказалі паказалі на недахопы па асобных прадпрыемствах, не па ўсіх абʼёмах малака. У цэлым паток малака, вырабаў з малака паступае [зь Беларусі] у Расею, і ніхто гэты абʼём не зьбіраецца тармазіць», — цытуе расейскага міністра ТАСС.

«Мы маем дэфіцыт па вытворчасьці малака ў Расеі, і безь Беларусі будзе дастаткова няпроста», — адзначыў міністар сельскай гаспадаркі Расеі. Аляксандар Ткачоў падкрэсьліў, што калі абмежаваньні і будуць уводзіцца па асобных беларускіх прадпрыемствах, то яны будуць апэратыўна здымацца пры ліквідацыі парушэньняў.

Раней у сераду паведамлялася, што Рассельгаснагляд можа ўвесьці абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі ў цэлым альбо з асобных прадпрыемстваў краіны пры паўторным выяўленьні тавараў неналежнай якасьці і бясьпекі. Пра гэта гаварылася ў паведамленьні ведамства па выніках тэлефонных перамоў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Субоціна.

Данкверт, у прыватнасьці, прывёў канкрэтныя прыклады паставак беларускім бокам сухой малочнай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу.

У 2016 годзе на тэрыторыю Расіі пастаўлена звыш 304 тысяч тон малочнай прадукцыі беларускага паходжаньня, у тым ліку ўвезена больш за 56 тысяч тон сухой малочнай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG