Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турцыі абяцаў прыехаць у Менск на адкрыцьцё мячэці


Абу-Бекір Шабановіч
Абу-Бекір Шабановіч

Пра магчымы візыт турэцкага лідэра Рэджэпа Эрдагана ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода паведаміў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня, муфцій Абу-Бекір Шабановіч:

«Мячэць папярэдне адкрыецца ў канцы ліпеня—пачатку жніўня. Цяпер дата ўзгадняецца паміж кіраўнікамі дзяржаваў. Эрдаган даўно даў абяцаньне, што ён будзе на адкрыцьці гэтай мячэці. Тым больш, што дэпартамэнт рэлігійных спраў і фонд аказаньня дапамогі рэлігійным дзяржавам — гэта ўсё турэцкае. Яны мне цяпер дапамагаюць. Лічым, што будаўніцтва завершанае, а зараз апошнія кропкі ў абсталяваньні, афармленьні. Вось-вось будзем прымаць гэты аб’ект на дзяржаўным узроўні. Будзем удыхаць жыцьцё».

Муфцій распавёў, што супольнасьць плянуе ператварыць мячэць ня толькі ў рэлігійны, але і культурны цэнтар.

Гэта будзе агмень культуры ў нашай дзяржаве..

«І ня толькі мусульман Рэспублікі Беларусь. Гэта будзе агмень культуры ў нашай дзяржаве. Мы ішлі да гэтага, ужо працуем над гэтым і будзем працягваць, — кажа спадар Шабановіч. — Культура татар Беларусі і беларуская культура так перапляліся за шэсьць стагодзьдзяў, што жыцьцё зрабіла шмат удалых культурных спаек. Будзем разьвіваць. У нас ёсьць у плянах перавесьці гэта на заняткі з колам навукоўцаў, выкладчыкаў, вялікай аўдыторыяй. А ў нас ёсьць актавая заля на 250 пасадачных месцаў. Яна ужо гатовы для працы. Гэты рэальны цэнтар культуры, і ён можа перарасьці ва ўнівэрсытэт народных ведаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG