Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падарункі дэлегатам Усебеларускага сходу сышло паўмільёна даляраў


Галоўны прэзэнт — Android-пляншэт за як мінімум 191 даляр.

Дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу выдавалі ў якасьці падарунка чорныя Android-пляншэты Samsung Galaxy Tab A 7.0 8GB LTE, а таксама адмысловыя торбы і кнігі пра Беларусь.

Пляншэт такой мадэлі каштуе ў беларускіх інтэрнэт-крамах прынамсі 3 776 000 рублёў альбо каля $191 на момант публікацыі. Улічваючы, што на сход было запрошана 2500 дэлегатаў, на пляншэты сышло прынамсі 9 440 000 000 рублёў альбо больш за $478 000. З улікам таго, што пляншэты маглі купляцца не па самай нізкай цане, а разам зь імі дарыліся торбы і кнігі, можна лічыць, што на такія падарункі дэлегатам сходу сышло паўмільёна даляраў.

Варта адзначыць, што ў продажы сустракаюцца аналягічныя па характарыстыках пляншэты за значна меншыя цэны, ад 1,8 млн рублёў. Хаця, вядома, прадаюцца і даражэйшыя, па 6-7 млн. Папулярныя пляншэты Apple iPad могуць каштаваць больш за 10 млн.

У якую суму абышоўся беларусам увесь Усебеларускі народны сход, невядома. Раней «Эўрарадыё» падлічыла, што культурная праграма для дэлегатаў будзе каштаваць каля 185 тысяч даляраў.

Мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не прапускае на Ўсебеларускі сход нікога зь іншадумцаў. Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG