Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эдуарду Пальчысу прад’яўлена абвінавачваньне


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Стваральніку сайта www.1863x.com, вядомаму як Джон Сільвэр, прад’яўлена абвінавачваньне.

Пра гэта паведаміў журналістам 22 чэрвеня ў Менску кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч.

Эдуарду Пальчысу прад’яўленае абвінавачаньне паводле артыкулу 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу. Гэта тыя ж артыкулы, паводле якіх у дачыненьні да яго высоўвалася падазрэньне. Абвінавачаньне было прад’яўленае на мінулым тыдні.

На пытаньне агенцтва БелаПАН, калі справа будзе перададзеная ў суд, Іван Наскевіч адказаў: «Пакуль рана казаць пра накіраваньне справы ў суд, сьледзтва працягваецца. Усё па справе ясна. Само расьследаваньне не зацягнецца».

На пытаньне, ці прызнаў Эдуард Пальчыс віну, Наскевіч адказаў, што «ня будзе даваць ацэнку ягоным дзеяньням».

XS
SM
MD
LG