Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здаровае харчаваньне


Анібале Карачы, «Ядок фасолі» (1590).

Анібале Карачы, «Ядок фасолі» (1590).

Ідзем зь сябрам па Дрэздэне. Хочам штось зьесьці. Прапаную KFC.

— Не! — кажа. — Ні ў якім разе! Мы зараз у сям’і перайшлі на здаровую ежу. А гэтае хуткае харчаваньне — чыстая страта здароўя! Гэта шайзэ — есьці немагчыма. Лепш да мяне дахаты прыйдзем — жонка штось хуценька і смачна прыгатуе.

Хоць зь вялікай неахвотай, але пагаджаюся. Па дарозе доўга спрачаемся, што можна, а што ня варта есьці. Пра страшныя перадачы на тэлебачаньні аб тым, як дадаюць ўсялякае гаўно ў выглядзе хімічных дадаткаў, асабліва ў перапрацаваныя мясныя вырабы...

Прыходзім да яго дахаты. Жонка накрыла на стол.

Галоўная страва: сасіскі з макаронамі!

Ігар Кузьмініч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG