Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасталі мышы, можа, ці пацукі, ці крот? Заўсёды дапаможа Ўсебеларускі сход


Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка вітаюць «Усебеларускі сход»

Саўка:
Грыгорый, стань-ка роўна
І выцянісь ва фронт,
Бо блізіцца народны
Ўсебеларускі сход.

Грышка:
Пра побыт наш калгасны,
Пра севаабарот
Распавядзе прыўкрасны
Ўсебеларускі сход.

Разам:
Усебеларускі сход,
Усебеларускі сход,
Распавядзе прыўкрасны
Ўсебеларускі сход.

Саўка:
Каму какая помашч
нужна — так он спасёт,
Будзь фрукт ты ілі овашч,
Всебеларускі сход.

Грышка:
Дасталі мышы, можа,
Ці пацукі, ці крот?
Заўсёды дапаможа
Ўсебеларускі сход.

Разам:
Усебеларускі сход,
Усебеларускі сход,
Заўсёды дапаможа
Ўсебеларускі сход.

Грышка:
Тут вам ня хросны ход
І не Народны Фронт,
Вялікі і магутны
Ўсебеларускі сход.

Саўка:
Хто ўрот, а хто ня ўрот,
Дзе зад, а дзе пярод -
Пра гэта вам раскажа
ўсебеларускі сход.

Разам:
Усебеларускі сход,
Усебеларускі сход,
Пра гэта вам раскажа
Ўсебеларускі сход.

XS
SM
MD
LG