Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любоў Кавалёва і беларускія праваабаронцы выступяць на Сусьветным кангрэсе супраць сьмяротнага пакараньня


Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Сёньня беларускі дзень на 6-м Сусьветным кангрэсе супраць сьмяротнага пакараньня.

Кангрэс праходзіць 21 — 23 чэрвеня. Беларусь на кангрэсе традыцыйна прадстаўляе кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».

У беларускай дэлегацыі — Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага па абвінавачваньні ў тэрарызьме, Валянцін Стэфановіч, юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна», і Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Арганізатарамі кангрэсу выступаюць француская асацыяцыя «Разам супраць сьмяротнага пакараньня» пад патранатам Гішпаніі, Нарвэгіі, Швайцарыі і Францыі, сумесна з Сусьветнай кааліцыяй супраць сьмяротнага пакараньня і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда, у рамках праграмы 6-га Сусьветнага кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвэжкі Хэльсынскі камітэт ладзяць паралельнае мерапрыемства па тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Сайд—івэнт адбудзецца 22 чэрвеня ў Опэрным тэатры сталіцы Нарвэгіі.

Адбудзецца таксама прэзэнтацыя кнігі «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» (The Death Penalty in Belarus), якая на кангрэсе ўпершыню будзе прадстаўленая на ангельскай мове.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая да гэтага часу прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле беларускіх уладаў, краіна павольна рухаецца ў напрамку адмены сьмяротнага пакараньня, але гэты працэс зьяўляецца «доўгім і складаным». У той жа час, людзей асуджаюць да сьмерці і расстрэльваюць.

XS
SM
MD
LG