Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законапраект пра адлоў расейскіх шпіёнаў прагаласуюць ў Сэнаце ЗША


Намесьнік старшыні Камітэту Сэнату ЗША па выведцы Даян Файнстайн
Намесьнік старшыні Камітэту Сэнату ЗША па выведцы Даян Файнстайн

Камітэт Сэнату ЗША па выведцы ўнёс у законапраект аб выдатках на выведку на 2017-ы год пляны аднаўленьня працы спэцыяльнай групы, закліканай выкрываць расейскіх шпіёнаў і прафінансаваныя Расеяй забойствы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Законапраект прайшоў галасаваньне ў Камітэце і павінен паўстаць перад Сэнатам ЗША. Увагу на гэта зьвяртае папулярнае амэрыканскае выданьне Buzzfeed.

«Адмысловая група, чальцы якой маюць прызначацца прэзыдэнтам ЗША і ўключаць прадстаўнікоў выведслужбаў, Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША і некалькіх іншых урадавых службаў, мае таксама расьсьледаваць закансьпіраваныя арганізацыі, зьвязаныя з Масквой, «схаванае вяшчаньне і маніпуляцыі СМІ» «і таемнае фінансаваньне, якое ажыцьцяўляецца з Расеі», — распавядаюць у выданьні.

Падобны спэцыяльны міжурадавы камітэт існаваў падчас «халоднай вайны» пад назвай «Працоўная група па пытаньнях актыўных мераў».

Законапраект таксама патрабуе, каб ФБР расьсьледавала ўсе запыты расейскіх дыпляматаў у ЗША па падарожжах на адлегласьць больш чым 50 міль ад афіцыйнага месца дыпляматычнай працы, каб пераканацца ў тым, што дыпляматы добрасумленна паведамляюць Дзярждэпу пра свае паездкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG