Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР зрабіла няўдалыя выпрабаваньні новай ракеты сярэдняй далёкасьці


Выпрабавальны запуск ракеты з паўночнакарэйскай падводнай лодкі
Выпрабавальны запуск ракеты з паўночнакарэйскай падводнай лодкі

Паўночная Карэя зрабіла няўдалыя выпрабаваньні двух балістычных ракет.

У сераду раніцай Паўночная Карэя ажыцьцявіла запуск двух балістычных ракет сярэдняй далёкасьці. Па меншай меры, адзін зь іх скончыўся поўным правалам, паведамілі паўднёвакарэйскія і амэрыканскія прадстаўнікі.

Пасьля таго, як першая ракета «Мусудан», запушчаная рана раніцай у сераду ўпала ў Японскае мора, паўднёвакарэйскія і амэрыканскія спадарожнікі засеклі запуск другой ракеты. Другая ракета ўпала, праляцеўшы каля 400 кілямэтраў. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту асудзіў гэтыя выпрабаваньні, падкрэсьліўшы, што ЗША падымуць гэтае пытаньне ў Радзе Бясьпекі ААН з тым, каб КНДР панесла адказнасьць за свае дзеяньні.

Паўночная Карэя з сярэдзіны красавіка зрабіла шэсьць выпрабаваньняў новай балістычнай ракеты «Мусудан», далёкасьць палёту якой можа, паводле заходніх ацэнак, скласьці да 4 тысяч кілямэтраў. Пяць зь іх скончыліся поўнай няўдачай.

Незвычайная сьпешка з правядзеньнем выпрабаваньняў тлумачыцца аналітыкамі жаданьнем кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына прадэманстраваць Злучаным Штатам здольнасьць нанесьці ўдар па тэрыторыі ЗША ядзернай і хімічнай зброяй. У радыюс дзеяньня новай ракеты патрапіць амэрыканскі востраў Гуам, на якім знаходзіцца найбуйнейшая ваенная база ЗША. Пхэньян неаднаразова пагражаў нанясеньнем ядзернага ўдару па ЗША, сьцьвярджаючы, што яму ўдалося стварыць ракетную ядзерную боегалоўку. У студзені Паўночная Карэя зрабіла чацьвёртае пасьпяховае выпрабаваньне ядзернага зарада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG