Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея забараніла ўвоз садавіны і гародніны з Афрыкі праз Беларусь 


Гэта зьвязана з сумневамі наконт сапраўднага паходжаньня гэтай прадукцыі.

Расьсельгаснагляд з 27 чэрвеня 2016 года забараняе ўвоз празь Беларусь садавіны, грыбоў і некаторых гатункаў цыбулі з шэрагу афрыканскіх краін з-за падазрэньняў у сапраўдным паходжаньні дадзенай прадукцыі. Пра гэта ТАСС паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Мелана.

Паводле яе, такое рашэньне прынятае ў сувязі з падазрэньнем у сапраўднасьці фітасанітарных сэртыфікатаў краін паходжаньня падкарантыннай прадукцыі, якая паступае у РФ зь Беларусі. Маюцца на ўвазе дакумэнты з Кот-д’Івуару, Бэніну, Нігэрыі, Гвінеі-Бісаў, Гвінеі, Буркіна Фасо, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Малі.

Таму з 27 чэрвеня ўвоз груш, яблыкаў, трускаўкі, таматаў, грыбоў, сьвежых кавуноў, вінаграду, інжыра, чарэшні, цыбулі з названых афрыканскіх краін дазволены толькі празь міжнародныя пункты пропуску, празь дзяржаўную мяжу РФ да атрыманьня неабходнай інфармацыі, падкрэсьліла прадстаўніца Расьсельгаснагляду.

Раней Расьсельгаснагляд прасіў Беларусь з 1 чэрвеня 2016 г. спыніць пастаўкі ў РФ расьліннай прадукцыі з гэтых краінаў у сувязі з асьцярогамі, што прадукцыя на самай справе ўвозіцца з краінаў, якія трапілі пад харчовае эмбарга. Аднак РФ у выніку прыйшлося прымаць уласныя абмежавальныя захады.

XS
SM
MD
LG