Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 чэрвеня: дзень памяці Васіля Быкава


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Aфіша

Менск — «Усебеларускі народны сход» пройдзе 22–23 чэрвеня. У ім возьмуць удзел 2,5 тысяч чалавек

Менск — «Дысыдэнты ў савецкі час і сёньня»: дыскусія з францускім філёзафам Мішэлем Ельчанінавым. Прастора ЦЭХ, вуліца Кастрычніцкая, 16, пачатак 18.30

Віцебск — у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» чытаюць свае вершы ўдзельнікі і арганізатары паэтычнага конкурсу «Рухавік»: Алесь Сьнег, Даша Бялькевіч, Ганна Комар і Кацярына Масэ. Бар «Торвальд», пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край» (выдавалася да 19 ліпеня 1919 г. і была забаронена на 6-м нумары).

1941 — на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны.

1943 — заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзейнічала у Беларусі да ліпеня 1944 г.).

Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

У памяці


1883 — нарадзіўся Аляксандр Цьвікевіч, палітычны дзеяч, гісторык, філёзаф, публіцыст. З 1921 па 1923 год Аляксандар Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г. На гэтай канфэрэнцыі ў яго рэдакцыі была прынятая рэзалюцыя па віленскім пытаньні. У 1922 г. Цьвікевіч разам з Ластоўскім рабілі спробу ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня Гэнуэскай канфэрэнцыі. На ІІ Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 г., пад узьдзеяньнем посьпехаў і дасягненьняў палітыкі беларусізацыі ў БССР, Аляксандар Цьвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР. Вярнуўся ў Менск у 1925, расстраляны ў 1937-ым.

1896 — нарадзіўся Браніслаў Туронак (фальв. Пестуны, цяпер Мёрскі раён), культурна-грамадзкі дзеяч, публіцыст.

1926 — нарадзіўся польскі пісьменьнік і кінэматаграфіст Тадэвуш Канвіцкі.

1960 — нарадзіўся Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня.

У гэты дзень памерлі


1527 — Нікало Макіявэлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат

2003 — Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Цытата:

«Можна сказаць, што здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскучая перамога кожнага грамадзтва? А што да расейцаў, дык тыя і дагэтуль ня могуць перастаць ваяваць. І за якія ідэалы? За звыродлівыя, спарахнелыя імпэрскія ідэалы, як і сто, і тысячу гадоў таму. У пераможнай эўфарыі зашмат ад эмоцыяў і дужа мала ад розуму. Бо разумны, рацыянальны падыход да вайны ня выгадны рэжымам, якія і тую даўнюю, вялікую перамогу прызвычаіліся выкарыстоўваць ва ўласных інтарэсах — інтарэсах антычалавечых і антыдэмакратычных. Тое ім удаецца выдатна: хоць у Расеі, хоць у Беларусі. Як доўга тое будзе адбывацца, хто ведае».

Васіль Быкаў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG