Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы ЭЗ вырашылі падоўжыць санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Паслы Эўразьвязу ўзгаднілі падаўжэньне эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі яшчэ на паўгода. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў Бруселі.

Санкцыі ў дачыненьні да Расеі былі ўведзеныя ў адказ на акупацыю і анэксію Крымскага паўвострава Ўкраіны і за падтрымку Масквой прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

Рашэньне дыпляматаў на сустрэчы ў Люксэмбургу 21 чэрвеня па-ранейшаму патрабуе ўхвалы лідэраў ЭЗ на саміце ў Брусэлі на наступным тыдні.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель настойвае на падаўжэньні цяперашніх санкцый, якія мінаюць ў канцы ліпеня, нягледзячы на заклікі да больш прымірэнчага падыходу да Масквы з боку некаторых чальцоў ЭЗ.

Такія краіны, як Славаччына, Вугоршчына, Італія адклалі свае пярэчаньні і пагадзіліся захаваць санкцыі да канца студзеня.

Санкцыі, якія накіраваны супраць фінансавага і энэргетычнага сэктараў расейскай эканомікі, упершыню былі ўведзеныя ў чэрвені і ліпені 2014 году і падаўжаліся з тых часоў кожныя шэсьць месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG