Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы робяць апошнюю спробу трапіць на Алімпіяду ў Рыё


Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах

На пасяджэньні МАК у Лазане (Швайцарыя) Расею будзе прадстаўляць прэзыдэнт расейскага Алімпійскага камітэту Аляксандр Жукаў, які выступіць з зваротам. Раней ён заявіў, што расейскі бок будзе змагацца да канца за тое, каб лёгкаатлеты паехалі на Алімпіяду.

17 чэрвеня Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) пакінула ў сіле дыскваліфікацыю Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі за ўжываньне допінгу.

Сёньня МАК павінен вырашыць, ці заслугоўваюць асобныя расейскія спартоўцы індывідуальнага падыходу або павінны несьці калектыўную адказнасьць. Напярэдадні Гаё Зэпэльт — нямецкі журналіст, якія зрабіў чатыры тэлестужкі пра допінг у расейскім спорце — сказаў у інтэрвію Радыё Свабода: «Рашэньне ўжо было прынятае 17 чэрвеня. МАК толькі прыме яго да ведама і прызнае рашэньне Міжнароднай лёгкаатлетычнай фэдэрацыі. МАК ня мае права вырашаць, стартуюць ці не лёгкаатлеты на алімпіядзе. Гэтае рашэньне выключна ў кампэтэнцыі Міжнароднай лёгкаатлетычнай фэдэрацыі».

Шэраг расійскіх спартоўцаў ужо заявілі, што будуць зьвяртацца ў суды. Так, двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў скачках у вышыню Елена Ісінбаева заявіла, што мае намер падаць пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.

У лістападзе 2015 году Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва (WADA) апублікавала даклад, у якім заявіла, што ўжываньне забароненых прэпаратаў у расейскім спорце стала «культурай, якая падтрымліваецца дзяржавай».

XS
SM
MD
LG