Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дызайн па-віцебску: палічкі з кніг у абутковай краме. Фота


У краме «DEJAVU», якая прэзэнтуе сябе як «крама моднага абутку», частку летняга асартымэнту разьмясьцілі на палічках, зробленых з кніжак.

У літаральным сэнсе: кнігі — у пераважнай большасьці са знакамітай сэрыі «Жизнь замечательных людей» — прыбітыя цьвікамі да сьцяны. Разгорнутыя пасярэдзіне кнігі ператвораныя такім чынам у палічкі, на якіх расстаўленыя жаночыя туфлі і басаножкі.

Пакупнікі аніяк не рэагуюць, нібыта не заўважаюць нетыповых элемэнтаў інтэр’еру: ніхто не дэманструе ні захапленьня, ні абурэньня, ні зьдзіўленьня.

Гандлярка тлумачыць: маўляў, «дызайнэр сказаў, што гэта вельмі модна цяпер у Эўропе». Дзе канкрэтна, дзяўчына ня ведае. І ў яе не выклікае аніякіх адмоўных эмоцыяў «другое жыцьцё кнігі» ў выглядзе прадмета мэблі. Чаму выкарыстаныя менавіта творы з «ЖЗЛ» і шматтомнік Міхаіла Шолахава, гандлярка ня ведае. Зрэшты, і з асартымэнтам няма дакладнасьці: дзяўчына цьвердзіць, што гандлюе турэцкім абуткам канкрэтнай фірмы, які робяць з «экалягічнай скуры». Між тым, у асартымэнце прадстаўленыя вырабы розных фірмаў, а ўласна «DEJAVU» — гэта сетка фірмовых крамаў абутку і аксэсуараў у Эгіпце.

Зрэшты, лягатып назвы ў Віцебску крыху адрозьніваецца. Крама «DEJAVU», дзе зробленыя палічкі з кніжак, месьціцца ў гандлёвым цэнтры «Марка-сіці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG