Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Russia Today прызнала, што выразала кадры з касэтнымі бомбамі са свайго відэа


Расейскі тэлеканал RT прызнаў, што зь сюжэту аб расейскай авіяцыі ў Сырыі былі выразаныя кадры касэтных боепрыпасаў. На тэлеканале патлумачылі гэты мантаж клопатам пра бясьпеку пілёта, зьнятага побач са снарадамі.

Сюжэт тэлеканала RT (былы Russia Today) пра візыт міністра абароны Сяргея Шайгу на авіябазу Хмэймім ў Сырыі, як мінімум, двойчы рэдагаваўся за апошнія суткі.

У першапачатковай вэрсіі сюжэту, апублікаванай на афіцыйным канале RT на YouTube 18 чэрвеня, быў пяцісэкундны фрагмэнт з выявай авіябомбаў РБК-500 ЗАБ-2,5СМ (разавая бомбавая касэта з запальнымі баявымі элемэнтамі). На бомбы зь відэа зьвярнулі ўвагу блогеры, пасьля чаго канал выразаў гэты фрагмэнт са свайго сюжэту. Аднак фрагмэнт заставаўся даступны ў перадпраглядзе роліка на YouTube.

20 чэрвеня пасьля публікацыі Conflict Intelligence Team (CIT) — групы, якая праводзіць грамадзянскія расьсьледаваньні ў сувязі з удзелам Расеі ва ўзброеных канфліктах — фрагмэнт зноў вярнуўся на сваё месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG