Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 чэрвеня: 75 гадоў Арнольду Макміліну


Прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту Арнольд Макмілін. Менск, 12 траўня 2016 году.
Прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту Арнольд Макмілін. Менск, 12 траўня 2016 году.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — прэзэнтацыя шаржаў Аляксандра Каршакевіча «З усьмешкай па жыцьці» Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7 а). Пачатак а 16-ай.

Менск — адкрытая сустрэча студэнцкага Філязофскага клюбу ECLAB на тэму «Маўклівая большасьць: хто нясе адказнасьць?». Прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак 18.30


У гісторыі:

1503 — Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра атрымаў магдэбурскае права.

1930 — мэдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту рэарганізаваны ў Менскі мэдычны інстытут (з красавіка 2001 году — Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт).

1930 — у Гомелі заснаваны Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 году — у Менску, з 1961 году — Беларускі тэхналягічны інстытут, з 1993 году — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт).

1961 — у Бярозе заснаваны гісторыка-краязнаўчы музэй. Адкрыты для наведвальнікаў 3 лістапада 1965 году


У гэты дзень нарадзіліся:

1741 — нарадзіўся францускі і беларускі прыродазнавец, хірург, анатам Жан Эмануэль Жылібэр, доктар мэдыцыны (1763). У 1775-1781 гг. заснаваў першую ў Беларусі Гродзенскую мэдычную акадэмію, а таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад у Горадні.

1864 — нарадзіўся беларускі этнограф і фальклярыст Аляксандр Сержпутоўскі, сапраўдны член Інбелкульту (1925), аўтар нарысу «Беларусы-палешукі», у якім апісаны звычаі і вераваньні сялян Мазыршчыны і Случчыны. Дасьледаваў прылады працы земляробаў, звычаі беларусаў, вывучаў дыялекты беларускай мовы.

1879 — нарадзіўся беларускі музыказнаўца, публіцыст, пэдагог Юльян Дрэйзін. Займаўся пэдагагічнай і музычна-асьветніцкай дзейнасьцю ў Магілёве, у 1925-1935 гг. выкладаў гісторыю музыкі, лацінскую і грэцкую мовы. Аўтар лібрэта камічнай опэры Мікалая Аладава «Тарас на Парнасе», укладальнік слоўніка «Музычныя тэрміны».

1908 — нарадзіўся беларускі літаратуразнаўца і крытык Сьцяпан Майхровіч. Асноўныя працы прысьвечаныя беларускай літаратуры XIX ст.

1935 — нарадзілася беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

1941 — нарадзіўся Арнольд Макмілін, ангельскі дасьледнік беларускае мовы і літаратуры, чые кнігі не маглі перавыдавацца ў Беларусі за савецкім часам, бо пісаў іх Макмілін, не скаваны цэнзурнымі рамкамі.


У гэты дзень памерлі:



1860 — Мікола Маркевіч, украінскі гісторык і этнограф

1937 — Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР. Выкінуўся з вакна 5-га паверха будынку НКВД у час допыту.

Цытата:

Аднойчы (у 1970-я гады — РС), у адзін з маіх візытаў у Менск, мяне вёз з аэрапорту таксіст, які выключна гаварыў па-беларуску. Я яму адказваў па-расейску, і мне было так няёмка, што я вырашыў вывучыць беларускую мову. Спачатку атрымлівалася сапраўдная трасянка, а потым пайшло лепей.

Арнольд Макмілін, зь інтэрвію газэце «Камсамольская праўда ў Беларусі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG