Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрам Рыму абраная кандыдатка ад эўраскептыкаў


Кандыдатка ад эўраскэптычнага руху «Пяць Зорак» Вірджынія Раджы абраная новым мэрам сталіцы Італіі. Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.

У другім туры выбараў 38-гадовая Раджы атрымала 67.2% галасоў. Яе апанэнтам быў прадстаўнік кіруючай Дэмакратычнай партыі 32,8%. Таксама рух эўраскептыкаў выйграў выбары мэра ў Турыне.

Рух «Пяць Зорак» быў заснаваны папулярным комікам Бепе Грыло і прадпрымальнікам Джанрабэрта Касаледжа ў 2009 годзе. Лідэры руху лічаць неабходным выхад Італіі з зоны «эўра». Акрамя таго, яны выступаюць за скасаваньне санкцыяў супраць Расейскай Фэдэрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG