Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа першага выступу Саўчанкі за мяжой, на сэсіі ПАРЭ


Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка,вызваленая нядаўна з расейскай турмы, упершыню выступіла на сэсіі ПАРЭ. Падчас прамовы Саўчанка заявіла, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін павінен адказаць у Эўрапейскім судзе за выкраданьне украінцаў і крымскіх татараў з анэксаванага Расеяй Крыму.

Паводле Надзеі Саўчанкі, памілаваўшы яе і яшчэ некалькіх украінцаў, Пуцін «не рабіў крок насустрач, а паказваў сваю перавагу».

«Я была выкрадзеная (з Украіны), гэта зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека і за гэта трэба адказваць у Эўрапейскім судзе», — заявіла Саўчанка.

«Гэтак жа былі выкрадзены ўсе ўкраінцы, якія цяпер знаходзяцца ў Расеі і працягваецца выкраданьне крымскіх татараў з Крыму», — дадала яна.

Саўчанка дадала, што краіна, якая гарантавала бясьпеку па Будапэшцкім мэмарандуме, «нанесла нам удар у сьпіну».

«Гэта здрада. Ня можа быць вернутая (у ПАРЭ) дэлегацыя краіны, якая не паважае імунітэт дэлегата, як гэта РФ рабіла са мной», — дадала Саўчанка.

Пры гэтым яна падкрэсьліла, што «таксама хоча прымірэньня» і будзе працаваць у гэтым кірунку.

XS
SM
MD
LG