Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну асудзілі пасьля сэлфі на тле «дачы Кабаевай»


Малады расейскі навуковец Дзьмітрый Галавін асуджаны на 10 сутак пасьля таго, як паспрабаваў сфатаграфавацца са сваёй дзяўчынай на фоне аздараўленчага комплексу «Страла» ў Дзіўнаморскім, які, паводле мясцовых жыхароў, належыць Аліне Кабаевай. Гэта былая гімнастка, якую расейскія СМІ называлі "дзяўчынай Пуціна", хоць пацьверджанай інфармацыі пра гэта няма.

Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскай партыі «Яблоко», паколькі дзяўчына асуджанага паскардзілася паплечніку Сяргея Мітрохіна, актывіста «Яблоко».

У паведамленьні гаворыцца, што малады чалавек зь дзяўчынай паспрабавалі зрабіць сэлфі пры дапамозе квадракоптэра, пасьля чаго іх затрымалі ахоўнікі, якія настойвалі, што гэта сакрэтная зона.

Галавіна асудзілі па артыкуле аб непадпарадкаваньні паліцыі, хоць ён цьвердзіць, што не супраціўляўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG