Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры сусьветнага праваслаўя сабраліся на Крыце — без прадстаўнікоў РПЦ і яшчэ трох цэркваў


Лідэры сусьветных праваслаўных цэркваў сабраліся ўпершыню за больш чым 1200 гадоў, нягледзячы на байкот з боку Расейскай і трох іншых цэркваў.

Сусьветны патрыярх Варфаламей 19 чэрвеня малітвай распачаў першы дзень тыднёвага Сабору на грэцкай высьпе Крыт.

«Гэта вялікі і сьвяты сабор нясе пасланьне адзінства, гэта дапаможа пазьбегнуць цяперашніх рознагалосьсяў», — сказаў патрыярх Варфаламей.

Літургія ў царкве Іракліёна на грэцкай высьпе Крыт, 19 чэрвеня 2016 году

Літургія ў царкве Іракліёна на грэцкай высьпе Крыт, 19 чэрвеня 2016 году

Нягледзячы на дзесяцігодзьдзі падрыхтоўкі, праваслаўныя лідэры не змаглі напярэдадні сустрэчы на Крыце пераадолець супярэчнасьці.

Руская царква, а таксама Грузінская, Баўгарская цэрквы і Антыяхійскі патрыярхат, які базуецца ў Сірыі, байкатуюць усеправаслаўны Сабор.

У заяве, апублікаванай 17 чэрвеня, патрыярх Маскоўскі Кірыл выказаў надзею, што рэлігійныя лідэры, якія сабраліся на востраве Крыт, маглі б падрыхтаваць сход з удзелам усіх герархаў у больш позьні тэрмін.

На мінулым тыдні Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла зварот да архіепіскапа Канстантынопаля, Сусьветнага патрыярха Варфаламея 1-га з заклікам прадаставіць аўтакефалію праваслаўнай царквы ва Ўкраіне. У сваім звароце дэпутаты заклікалі Варфаламея прызнаць несапраўдным акт 1686, згодна зь якім «у парушэньне канонаў» Кіеўская мітраполія была далучаная да Маскоўскага патрыярхату.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG