Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карэліі падчас турпаходу загінулі 14 падлеткаў


Паводле апошніх зьвестак, 14 дзяцей загінулі падчас лодачнага турпаходу на возеры ў Карэліі. Як паведаміляе BBC са спасылкай на прэс-службу Паўночна-Заходняга рэгіянальнага цэнтру МНС Расеі, пошукава-выратавальная апэрацыя на Сямозеры ў Карэліі завершаная, і лёс усіх удзельнікаў мерапрыемста вядомы.

Як заявілі ў Сьледчым камітэце, на гэты момант сьледчыя завяршылі агляд целаў 14 загінулых і выявілі, што ўсе яны зьяўляюцца выхаванцамі летніка 2002-2004 гадоў нараджэньня. Гэта 11 хлопчыкаў і тры дзяўчынкі. Дарослых сярод патанулых няма. Усе целы ўжо дастаўленыя ў Маскву, дзе адбываецца апазнаньне.

У той жа час дзіцячы амбудсмэн Расеі Павал Астахаў заявіў пра гібель 15 дзяцей. «Паводле апошніх зьвестак, знойдзеныя 15 целаў загінулых дзяцей у Карэліі. Жахлівая трагедыя, горкія страты. Шчырыя спачуваньні ўсім блізкім», — напісаў Астахаў на сваёй старонцы ў Твітэры.

Трагедыя адбылася ў Карэліі на возеры Сямозера ў ноч на 19 чэрвеня. На трох лодках знаходзіліся 47 дзяцей і чацьвёра дарослых інструктараў. Дзьве лодкі з-за ўзьніклай непагадзі перакуліліся.

XS
SM
MD
LG