Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусізатарам імён» ужо скарысталіся больш за 15 тысяч разоў


Пару дзён таму Радыё Свабода запусьціла гульню «Беларусізатар імён». Кожны ахвотны можа ўвесьці поўнае імя і атрымаць некалькі варыянтаў беларускіх формаў, якія ўжываліся ці ўжываюцца беларусамі. На гэты момант беларусізатарам скарысталіся больш за 15 тысяч разоў.

Справа ў тым, што для беларускай мовы ўласьцівы народны іменьнік, які характарызуецца адсутнасьцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасьцю паралельнага ўжываньня імёнаў па бацьку разам зь імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі ейным таткам быў Юрка). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася за савецкім часам, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі. Нельга было ў дакумэнтах запісаць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.

Беларусізатар распрацаваны паводле «Слоўніка асабовых уласных імён» Анны Усьціновіч, «Крыўска-Беларускага Іменьніка» Вацлава Ластоўскага, матэрыялаў курсаў «Мова Нанова», а таксама прапановаў, дасланых чытачамі. ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG