Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім тэлешоў «Вечерний Ургант» пасьмяяліся з гарадзенскіх міліцыянтаў


Супрацоўнікаў гарадзенскай міліцыі, якія дзьве гадзіны прытрымлівалі ліхтар на вуліцы Савецкай падчас Фэстывалю нацыянальных культур, згадалі ў шоў “Вечерний Ургант” на расейскім Першым канале.

14 чэрвеня стала вядома пра тое, як падчас фэстывалю адзін зь ліхтароў на вуліцы Савецкай пачаў хістацца. Два міліцыянты прытрымлівалі яго каля дзьвюх гадзін, пакуль не пад’ехалі камунальнікі, якія бясьпечна дэмантавалі слуп.

XS
SM
MD
LG